[ ! ] версия для печати
Ад успамінаў нікуды не дзецца.
Не хоча памяць з імі развітацца:
прыносіць мроі светлыя з дзяцінства
і мары акрылёныя з юнацтва.
Я марыла настаўніцай быць ў школе,
каб вучні ўсе цанілі, паважалі.
І час настаў: я шла па калідоры,
а ў класе дзеці ўжо мяне чакалі.
Глядзелі дваццаць пар наіўных вочак:
там прага да жыцця і да навукі.
Амаль што кожны з іх вучыцца хоча,
амаль што кожны падымае рукі.
Прыемна ставіць добрыя адзнакі.
Я радавалась - не дарэмна праца.
Але былі у класе небаракі,
што з ведамі не хочуць сустракацца.
Адзін, на жаль, надзвычай быў упарты
і не хацеў зусім рабіць урокі.
Бывала - ляжа абібок на парту,
а на заўвагі - не паводзіць вокам.
Дарэмна я усе сiлы прыкладала,
не памаглi нi клопат, нi старанне.
Было маей увагi хлопцу мала
i гэтым ён балюча сэрца ранiў.
Турбот i слез прыносiў ён нямала.
I вось - адправiць хлопца вырашаюць,
са згоды мацi, у другую школу,
якую спецыяльнай называюць.
Цяпер я ў школе Божай - вучаніца.
Даносіць Бог да сэрца Свае Словы.
Імкнецца Ён, каб я магла вучыцца
і быць к Яго экзаменам гатовай.
Хачу я быць руплівай і стараннай,
каб радаваць Настаўніка Ісуса,
хачу я працаваць,а не ляніцца,
ў Яго нябёсы ўсёй душой імкнуся.
Ды, час ад часу, памяць ўсёж вяртае
мяне у мой клас, дзе быў той самы хлопчык,
які не разумее і не знае -
а што тут ад яго настаўнік хоча.
Я часам знемагаю ад турботы
і забываю пра сваё давер'е.
А часам засынаю ад ляноты,
і не гару, а толькі ледзве тлею.
А Ён чакае працы маёй пленнай,
каб добрыя я веды назбірала,
і словы, што гаворыць Ён штодзённа,
навек у свамі сэрцы зберагала.
Тады хутчэй у малітве прыбягаю
к Настаўніку і стукаю у дзверы,
адзнаку прабачэння я трымаю
па літасці Яго - дарунак веры.
I веру я, што хутка час настаене:
выдатна я змагу вучыцца ў школе,
і радавацца будзе мой Настаўнік,
калі змагу я жыць па Божай волі.
Прочитано 1694 раза. Голосов 0. Средняя оценка: 0
Дорогие читатели! Не скупитесь на ваши отзывы,
замечания, рецензии, пожелания авторам. И не забудьте дать
оценку произведению, которое вы прочитали - это помогает авторам
совершенствовать свои творческие способности
Рамочка .ру - лучшее средство
опубликовать фотки в сети!
Надежный хостинг : CPanel + php5 + MySQL5 от $1.95
Hosting